Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Французскі бізнес і Святы Пасад: традыцыі і інавацыі

У Ватыкане прайшла двухдзённая канферэнцыя, прысвечаная традыцыям і інавацыям. На ёй сабраліся кіраўнікі французскіх кампаній і прадстаўнікі адміністрацыі Святога Пасаду.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Нашай мэтай было арганізаваць свайго роду навуковую паездку ў Рым для кіраўнікоў французскіх кампаній, каб даць ім магчымасць сустрэцца з людзьмі Святога Пасада і разам абмеркаваць пытанне інавацый”, - прызнаўся айцец Эрык Салабір, старшыня Human Technology Foundation.

“Мы хацелі, каб удзельнікі зразумелі, што традыцыі і наватарства не супрацьлеглыя рэчы. Ёсць меркаванне, што, захоўваючы традыцыю, мы адмаўляемся ад наватарства, паколькі абмяжоўваемся капіраваннем мінулага. Аднак гэта не правільны падыход. Традыцыі – гэта скарбніца, з якой мы чэрпаем, каб вырашаць выклікі будучыні. (...) У рэшце рэшт, мы маем справу з пастаяннай узаемнай адаптацыяй традыцый і інавацый: інавацыі не могуць узнікнуць з нічога, і традыцыі не могуць працягвацца без неабходнай адаптацыі”, - падзяліўся меркаваннем дамініканін.

Human Technology Foundation – гэта французскі фонд, які падтрымлівае даследаванні і працуе сярод прадпрымальнікаў і палітыкаў. Яго мэта – паставіць чалавека ў цэнтр працэсу тэхналагічнага развіцця.
 

25 кастрычніка 2022, 10:51