Пошук

Кардынал Майкл Чэрны Кардынал Майкл Чэрны 

Кардынал Чэрны: Святое Пісанне вядзе насустрач бедным

Кардынал Майкл Чэрны прыняў удзел у сімпозіўме аб каталіцкім сацыяльным вучэнні на тэму “Святое Пісанне і місія Касцёла ў свеце”, які прайшоў у езуіцкім Інстытуце Ньюмана ў шведскім горадзе Упсала.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека нагадаў, што слуханне Божага слова не можа быць адарвана ад увагі да праблем і нястачаў людзей. Любоў знаходзіцца ў аснове Святога Пісання, яна павінна натхняць на адзінства і братэрства, якія з’яўляюцца фундаментам здаровага жыцця Касцёла і грамадства.

Вялікая запаведзь любові, на яго думку, павінна ператварацца ў канкрэтныя намаганні на карысць будавання інклюзіўнай цывілізацыі, якая пазбягае выключэння і спісання людзей ва ўтыль, бо ўмацоўвае сацыяльнае сяброўства, якое ніколі не ігнаруе воклічу бедных і зямлі.

Задума агульначалавечага братэрства адкрыта для ўсіх і нараджаецца з чытання Бібліі, яна не прадугледжвае празелітызму, але ферментацыю грамадства Евангеллем, - сцвердзіў ватыканскі іерарх, дадаючы, што таксама і ў адносінах з няверуючымі, Касцёл пакліканы ўводзіць у абарот чалавечыя і гуманізуючыя каштоўнасці, якія вынікаюць з паслання адкуплення Хрыста.

Глыбокае чытанне Святога Пісання вельмі важна для выкрыцця беззаконня ў сэрцы і несправядлівасці ў свеце. Святое Пісанне вучыць справядлівасці, што павінна выражацца ў адказнай грамадзянскай пазіцыі вернікаў. Іерарх зазначыў, што навучанне сацыяльнаму вучэнню Касцёла і яго распаўсюджванне павінна быць у цэнтры евангельскага абвяшчэння. На яго думку, немагчыма слухаць Святое Пісанне і заставацца няўважлівымі да бедных і несалідарнымі з бліжнімі.

28 кастрычніка 2022, 12:39