Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Сінадальнасць: будучыня Касцёла залежыць ад дыялогу пакаленняў

Генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Марыё Грэк накіраваў відэазварот студэнтам афрыканскіх універсітэтаў, якія 1 лістапада 2022 года сустрэнуцца з Папам падчас віртуальнага Сінадальнага дыялогу.

Марыя Валодзіна – Vatican News

"Калі Касцёл выкрэслівае маладое пакаленне са свайго жыцця, ён рызыкуе сцячы крывёю", - сказаў кардынал Марыё Грэк у відэазвароце.

Як часта падкрэслівае Папа, адкрытыя адносіны паміж пажылымі людзьмі і моладдзю – гэта аснова, на якой ствараецца будучыня Касцёла. “Моладзь адчыняе дзверы ў будучыню, а дарослыя трымаюць ключ да яе. Таму так важна наладзіць дыялог паміж пакаленнямі,” – адзначыў іерарх.

У віртуальнай сустрэчы з Францішкам прымуць удзел дзесяць студэнтаў каталіцкіх вышэйшых навучальных устаноў Афрыкі, а таксама тры афрыканскіх і адзін амерыканскі выкладчыкі.

Мерапрыемства будзе трансліравацца ў прамым эфіры з Найробі, сачыць за ім можна будзе на YouTube-канале Vatican News на англійскай, французскай і іспанскай мовах.

31 кастрычніка 2022, 10:05