Пошук

Пахаванні пад украінскім Ізюмам. Ілюстрацыйнае фота Пахаванні пад украінскім Ізюмам. Ілюстрацыйнае фота 

Прадстаўнік Святога Пасаду ў АБСЕ: годнасць чалавека недатыкальная

Святы Пасад выступае за безумоўную павагу да жыцця з моманту зачацця да натуральнай смерці, - зацвердзіў ксёндз Януш Урбанчык на канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Выступаючы 4 кастрычніка 2022 года на Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі па чалавечым вымярэнні, прадстаўнік Ватыкана асудзіў “парушэнні недатыкальнасці чалавечай асобы, такія, як катаванне, пакуты, якія прычыняюць целу ці розуму, а таксама спробы навязаць сваю волю”.

Ён падкрэсліў, што “годнасць чалавечай асобы недатыкальная, а ўстановы, адказныя за ўсталяванне крымінальнай адказнасці, павінны імкнуцца да стараннага пошуку праўды, іх дзейнасць павінна ажыццяўляцца пры поўнай павазе да годнасці і праў чалавечай асобы”.

Пры правядзенні расследавання неабходна строга выконваць законы, што забараняюць ужыванне катаванняў, нават у выпадку цяжкіх злачынстваў. Міжнародныя прававыя дакументы замацоўваюць забарону катаванняў як прынцып, які не можа быць парушаны ні пры якіх акалічнасцях. Аналагічным чынам выключаецца зняволенне асобы выключна дзеля атрымання інфармацыі для разгляду справы ў судзе.

Ён падкрэсліў, што “сёння расце ўсведамленне таго, што годнасць асобы не губляецца нават пасля здзяйснення вельмі цяжкіх злачынстваў.” Святы Пасад лічыць смяротнае пакаранне непрымальным і будзе і надалей дамагацца яго скасавання ва ўсім свеце”, - зацвердзіў прадстаўнік Ватыкана ў АБСЕ.

05 кастрычніка 2022, 10:29