Пошук

Ксаўе Бэтэль падчас размовы з Францішкам Ксаўе Бэтэль падчас размовы з Францішкам 

Прэм’ер Люксембурга на аўдыенцыі ў Ватыкане

29 кастрычніка 2022 года Францішак прыняў на аўдыенцыі Ксаўе Бэтэля, прэм’ер-міністра Вялікага Герцагства Люксембург. Палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчных перамоў было выказана задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі. Бакі засяродзіліся на некаторых пытаннях, якія ўяўляюць агульны інтарэс, звярнуўшы асаблівую ўвагу на адносіны паміж Касцёлам і дзяржавай.

У працяг размовы гаворка ішла, у прыватнасці, пра вайну ва Украіне і прыхільнасць да міру. Абмяркоўваліся і іншыя пытанні еўрапейскага і міжнароднага характару, у тым ліку міграцыйны крызіс і неабходнасць аказання дапамогі бежанцам і мігрантам.
 

29 кастрычніка 2022, 12:12