Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Лагатып Сінода Біскупаў на тэму сінадальнасці Лагатып Сінода Біскупаў на тэму сінадальнасці 

Сакратарыят Сінода тлумачыць правядзенне двюх асамблей у Рыме

Генеральны сакратарыят Сінода Біскупаў апублікаваў камюніке, у якім патлумачыў прычыны рашэння Папы падзяліць XVI Звычайнаю Генеральную Асамблею на дзве сесіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Аб такім рашэнні паведаміў Францішак 16 красавіка 2022 года, на заканчэнне нядзельнай малітвы Анёл Панскі. Першая сесія пройдзе 4-29 кастрычніка 2023 года, другая – роўна праз год. Пантыфік спаслаўся на Апостальскую канстытуцыю Episcopalis communio, якая прадугледжвае такую магчымасць.

Рашэнне вынікае з жадання, каб тэма Касцёла сінадальнага, улічваючы яе шырокасць і важнасць, стала прадметам больш працяглага разгляду не толькі чальцоў сінадальнай асамблеі, але і ўсяго Касцёла. Сінод – гэта не проста падзея, але і працэс, падчас якога ўвесь народ Божы пакліканы разам крочыць да таго, што Дух Святы дапамагае яму распазнаць як волю Бога для Яго Касцёла, - патлумачылі аўтары заявы.

Двум генеральным асамблеям папярэднічаюць два этапы сінадальнага працэсу – мясцовы і кантынентальны. Першы праходзіў у Касцёле з 2021 года, восенню 2022 года распачаўся другі – ён завершыцца Кантынентальнымі сінадальнымі асамблеямі, на якія вернікі збяруцца са студзеня па сакавік 2023 года.
 

17 кастрычніка 2022, 10:22
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031