Пошук

Ксёндз Лусіа Адрыян Руіс і сястра Рафаэла Пэтрыні на канферэнцыі Міжнароднага саюза электрасувязі Ксёндз Лусіа Адрыян Руіс і сястра Рафаэла Пэтрыні на канферэнцыі Міжнароднага саюза электрасувязі 

Святы Пасад на форуме Міжнароднага саюза электрасувязі

Дэлегацыя Святога Пасаду прыняла ўдзел у Паўнамочнай канферэнцыі Міжнароднага саюза электрасувязі (ITU). Форум прайшоў у Бухарэсце з 26 верасня па 14 кастрычніка 2022 года.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Развіццё лічбавых тэхналогій у сферы камунікацыі павінна спрыяць агульнаму дабру грамадзян і быць уважлівым да сапраўдных патрэб людзей, таму што ўвага, як нагадвае Папа, гэта “неад’емны інгрэдыент дыялогу і добрай камунікацыі”, - заўважыла кіраўніца ватыканскай дэлегацыі на канферэнцыі сястра Рафаэла Пэтрыні, Генеральны сакратар Губернатарату Дзяржавы Ватыкан.

Законніца распавяла Vatican News, што ўдзел Святога Пасаду ў пасяджэнні Міжнароднага саюза электрасувязі стаў чарговай магчымасцю падзяліцца – у шырокім міжнародным кантэсце, дзе ўрады, перад абліччам шматлікіх цяжкіх выклікаў, абмяркоўваюць будучыя напрамкі глабальнай камунікацыі – тымі прынцыпамі, якія Апостальская Сталіца і Дзяржава Ватыкан намагаюцца прыкладаць у сферы развіцця і выкарыстання лічбавых тэхналогій”.

Святы Пасад намагаецца “садзейнічаць развіццю глабальных камунікацыйных платформ, якія з’яўляюцца эфектыўнымі інструментамі прасоўвання сацыяльнай згуртаванасці і салідарнасці”, а таксама “інструментамі інтэграцыі, даступнымі для ўсіх слаёй насельніцтва, паважлівымі да правоў чалавека, культурных асаблівасцей і традыцый, і асабліва ўважлівымі да жанчын, моладзі і людзей з абмежаванымі магчымасцямі”.

Удзел Апостальскай Сталіцы ў працы канферэнцыі, стаў таксама нагодай для таго, каб прыцягнуць увагу спецыялістаў вельмі тэхнічнай сферы да выклікаў, якія інавацыі, развіццё лічбавых тэхналогій, глабальная камунікацыя ўяўляюць для чалавека, яго адносін, а таксама падкрэсліць, што ўстойлівасць, інклюзіўнасць, развіццё і новыя магчымасці, якія даюць тэхнічныя сродкі, павінны кіравацца фундаментальнымі прынцыпамі, такімі як абарона чалавечага жыцця, годнасць працы і абарона супольнага дома, - падкрэсліў ксёндз Лусіа Адрыян Руіс, сакратар Дыкастэрыі па камунікацыі, які таксама праняў удзел у форуме.

Міжнародны саюх электрасувязі – структура Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Паўнамочная канферэнцыя з’яўляецца яе вышэйшым дырэктыўным органам; яна склікаецца раз у чатыры гады і вызначае агульную палітыку Саюза, прымае стратэгічныя і фінансавыя планы, выбірае кіраўніцтва. Дзяржава Ватыкан з’яўляецца адным з 193-х членаў арганізацыі.
 

15 кастрычніка 2022, 10:25