Пошук

На Франкфурцкім кніжным кірмашы На Франкфурцкім кніжным кірмашы 

У Франкфурце прэзентуюць кнігу, прысвечаную 800-годдзю ясляў

На Франкфурцкім міжнародным кніжным кірмашы, якая распачнецца 19 кастрычніка 2022 года, Ватыканскае выдавецтва прэзентуе некалькі кніжных навінак аўтарства Папы Францішка.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Сярод выданняў, якія ватыканскі стэнд прэзентуе на форуме, вылучаецца кніжная прапанова, прысвечаная вельмі значнай для Касцёла і культуры гадавіне. У наступным годзе споўніцца 800 гадоў першым яслям, створаным святым Францішкам Асізскім на Божае Нараджэнне ў 1223 годзе. Таму Ватыканскае выдавецтва прапануе кнігу “Яслі. Персанажы і сімвалы Святой ночы” (Il presepe. I personaggi i simboli della Notte Santa), у якой Пантыфік тлумачыць значэнне асоб і выяў Божага Нараджэння.

У Франкфурце "дэбютуе" і яшчэ адна новая кніга Святога Айца “Ісці разам. Словы і разважанні пра сінадальнасць” (Camminare insieme. Parole e riflessioni sulla sinodalità), пад рэдакцыяй намесніцы сакратара Сінода Біскупаў сястры Наталі Бэкар.

Таксама на кніжным кірмашы будзе прэзентавана кніга Пантыфіка “Паводле Божага стылю” (Secondo lo stile di Dio), прысвечаная тэалогіі святарства, і іншыя кнігі Ватыканскага выдавецтва.

19 кастрычніка 2022, 10:42