Кардынал Паралін узначаліць святую Імшу за мір у Арменіі
Марыя Валодзіна – Vatican News
Літургію ўзначаліць Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы кардынал П'етра Паралін. У ёй будзе браць удзел Міністр замежных спраў Рэспублікі Арменія Арарат Мірзаян. Да ўдзелу запрошаны члены дыпламатычнага корпуса, прадстаўнікі Касцёла, палітыкі, журналісты і члены армянскай супольнасці.
У інтэрв'ю Vatican News пасол Арменіі пры Святым Пасадзе Гарэн Назаран сказаў, што гэтая трыццатая гадавіна з'яўляецца цудоўнай магчымасцю, паглыбіць і пашырыць двухбаковыя адносіны са Святым Пасадам, магчымасцю, заснаванай на адных і тых жа хрысціянскіх каштоўнасцях, дасягненнях мінулага і агульным бачанні будучыні.
Пасол спадзяецца, што "святая Імша і малітвы змогуць паспрыяць дасягненню сапраўднага міру, які патрэбен Арменіі і ўсяму свету сёння больш, чым калі-небудзь".