Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскі форум на тэму эканамічнага развіцця і беднасці

Ватыканскі Фонд Centesimus Annus – Pro Pontifice 6-7 кастрычніка 2022 года правядзе эканамічную канферэнцыю, на якую збяруцца эксперты з усяго свету.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У сённяшнім складаным кантэксце міжнародная канферэнцыя Інклюзіўны рост для выкаранення галечы і садзейнічання ўстойліваму развіццю і міру мае на мэце паспрыяць даследаванням новых мадэляў эканамічнага і сацыяльнага развіцця, натхнёных каталіцкім сацыяльным вучэннем. Свет павінен тэрмінова вырашаць праблему беднасці, выкліканай эканамічнай, кліматычнай, лічбавай, духоўнай, адукацыйнай і санітарнай сітуацыяй; трэба даследаваць розныя аспекты феномена, лічаць арганізатары.

“Мы ведаем, што эканамічны рост неабходны для выкаранення галечы. Але пашырэнне эканомікі не азначае, што ўсе атрымліваюць аднолькавую карысць. Каб гарантаваць дабрабыт усяму насельніцтву, эканамічны рост павінен быць інклюзіўным. Для гэтага патрэбна стварэнне годных працоўных месц і магчымасці для ўсіх слаёў грамадства, асабліва для найбольш абяздоленых (...). Акрамя таго, каб прынесці новыя магчымасці, рост таксама павінен падтрымліваць устойлівае спажыванне і вытворчасць, што забяспечвае аднолькава ўстойлівае развіццё”, - гаворыцца ў спецыяльнай заяве Фонду Centesimus Annus – Pro Pontifice.
 

04 кастрычніка 2022, 12:26