Кардынал Грэк падчас візіту ў Індыю (foto © Synod.va) Кардынал Грэк падчас візіту ў Індыю (foto © Synod.va) 

Кардынал Грэк быў у Індыі з сінадальным візітам

Генеральны сакратар Сінода Біскупаў вярнуўся з Індыі, дзе сустрэўся з мясцовай біскупскай канферэнцыяй і супольнасцямі хрысціян і мусульман.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Я прыехаў эклезіяльна ўзбагачаным, таму што сустрэў шматгранны Касцёл, які мае багацце трох абрадаў і жыве ў шматрэлігійным кантэксце”, - падзяліўся кардынал Марыё Грэк.

Індыя – гэта краіна з насельніцтвам у 1,4 мільярда чалавек, што амаль у два разы перавышае колькасць еўрапейцаў. Католікі, якіх там пражывае прыкладна 20 мільёнаў, складаюць каля 1,5% насельніцтва. Як адзначыў іерарх, “нягледзячы на тое, што гаворка ідзе пра Касцёл меншасці, ён жывы і поўны энтузіязму, з евангелізацыйным падыходам”.

Кардыналу Грэку распавялі, што ў Індыі ў сінадальны працэс удалося ўцягнуць шмат людзей, у тым ліку мусульман і індуістаў. “Гэта мяне ўзрадавала, бо адным з кірункаў сінадальнага шляху быў намер слухаць не толькі свой народ, але і адкрываць магчымасці ўключэння ў працэс іншых людзей”, - адзначыў ватыканскі іерарх.

Генеральны сакратар лічыць, што ў кантэксце Сінода павінна развівацца павага да ідэнтычнасці адно аднаго. Толькі так “можна ісці разам і знаходзіць шляхі да дасягнення агульнай для ўсіх мэты: абвяшчаць Хрыста сучаснаму свету”.
 

29 лістапада 2022, 12:06