Святы Пасад гатовы дапамагчы ў перамовах паміж Расіяй і Украінай
Што тычыцца пасрэдніцтва ў канфлікце паміж Расіяй і Украінай, то, на жаль, “крокаў наперад няма, але Святы Пасад заўсёды гатовы дапамагчы любым чынам”, - заявіў кардынал П’етра Паралін.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Журналісты спаслаліся на словы Святога Айца, прамоўленыя 4 лістапада 2022 года на міжрэлігійным форуме ў Бахрэйне. Францішак заклікаў да спынення вайны ва Украіне і сур’ёзных мірных перамоў.
Дзяржсакратар Яго Святасці заявіў, што “ўсе мірныя ініцыятывы добрыя, важна, каб мы рабілі іх разам, і важна, каб яны не выкарыстоўваліся для іншых мэт”.
Кіраўнік дыпламатыі Святога Пасада прызнаўся, што ён бачыць невялікі пробліск надзеі з боку Масквы: напрыклад, што тычыцца пагаднення па пшаніцы. “Гэта невялікія сігналы, спадзяюся, яны ідуць у рэчышчы здаровага сэнсу”, - пракаментаваў ён.
05 лістапада 2022, 10:32