Святы Пасад непакоіць сітуацыя на Заходніх Балканах
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Аб гэтым стала вядома пасля размовы дыпламата з міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Харватыі Горданам Грлічам-Радманам, якога прынялі ў Ватыкане 9 лістапада 2022 года.
Галахер пацвердзіў “традыцыйныя і гістарычна непарыўныя” сувязі паміж Харватыяй і Святым Пасадам. Ён выказаў глыбокую занепакоенасць сітуацыяй з стабільнасцю на Заходніх Балканах і пагадзіўся, па інфармацыі МЗС Харватыі, што Еўрапейскі Саюз павінен больш актыўна ўдзельнічаць у працэсе інтэграцыі краін гэтага рэгіёну. Падчас перамоў закраналася і сітуацыя ва Украіне.
Адной з тэм стала асоба кардынала Алойзі Стэпінаца, арцыбіскупа Заграбскага, беатыфікаванага ў 1998 годзе Янам Паўлам ІІ. Кіраўнік харвацкага МЗС падкрэсліў, што “Касцёл і харвацкі народ вельмі прывязаны да яго жыцця і мучаніцкай смерці”. Ён паведаміў свайму ватыканскаму калегу аб планах Заграбскай архідыяцэзіі прысвяціць наступны год благаслаўлёнаму, паколькі ў 2023-м будзе адзначацца 70-годдзе яго ўзвядзення ў кардыналы і 25-годдзе беатыфікацыі.
10 лістапада Грліч-Радман сустрэўся з Дзяржсакратаром Яго Святасці, кардыналам П'етра Паралінам.