Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад звярнуў увагу на праблемы рыбакоў

У рыбнай гаспадарцы працуе каля шасцідзесяці мільёнаў чалавек, для “значнай часткі насельніцтва свету” рыбалоўства з'яўляецца асноўнай крыніцай даходу і сродкаў для існавання, - гаворыцца ў пасланні кардынала Майкла Чэрнага.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Тым больш трывожна, што глабальныя праблемы, такія як змяненне клімату, страта біяразнастайнасці, забруджванне і акісленне акіяна, наносяць усё большую шкоду гэтаму сектару, - заявіў 21 лістапада 2022 года з нагоды Сусветнага дня рыбалоўства Прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

Кардынал Чэрны заклікаў дапамагчы рыбакам. На яго думку, неабходна прызнаць акіяны і іх прыродныя рэсурсы “агульнай спадчынай чалавецтва”. Многія праблемы ў рыбалоўным сектары могуць быць вырашаны дзякуючы міжнароднаму супрацоўніцтву ў святле "справядлівасці і раўнапраўя".

Ён асудзіў незаконныя метады рыбалоўства і выказаў занепакоенасць у сувязі з “разбурэннем прыбярэжных раёнаў, у тым ліку, у выніку пашырэння гарадской забудовы”.

У сваім пасланні ватыканскі іерарх таксама закрануў праблему наступстваў пандэміі каронавіруса. У рыбалоўным сектары яна асабліва закранула жанчын, якія “складаюць высокую, хоць часта і схаваную, долю работнікаў”. Гэта адбылося таму, што з пачатку 2020 года парты, рыбныя рынкі і рэстараны былі зачыненыя, што прывяло да значнага скарачэння бізнесу па лоўлі і продажы рыбы.

21 лістапада 2022, 13:28