Пошук

Відэаролікі пра вернікаў з абмежаванымі магчымасцямі

У Ватыкане анансавалі серыю відэаролікаў, прысвечаных людзям з абмежаванымі магчымасцямі і іх удзелу ў спецыяльнай сесіі на тэму сінадальнасці.

Марыя Валодзіна – Vatican News

У адказ на заклік Францішка “даць слова тым, хто спазнае дыскрымінацыю з прычыны інваліднасці”, Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця і Генеральны сакратарыят Сінода Біскупаў запрасілі некалькі дзясяткаў чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, якія паходзяць з пяці кантынентаў, прыняць удзел у спецыяльнай сесіі на тэму сінадальнасці. У выніку дыялогу быў складзены дакумент, які перадалі Францішку, а таксама падрыхтаваны чатыры відэароліка, якія выйдуць у снежні 2022 года.

Відэаролікі былі зняты кінематаграфічнай кампаніяй Poti Pictures, якая спецыялізуецца на здымках кароткаметражных і мастацкіх фільмаў з удзелам акцёраў з ментальнаснымі асаблівасцямі. Першы ролік пад назвай Сумесная адказнасць з’явіцца на YouTube-канале Vatican News 6 снежня 2022 года. За ім выйдуць астатнія: Устань і ідзі! 15 снежня 2022 года, Вучэнне уразлівасці 12 студзеня 2023 года, Цудоўны працэс 26 студзеня 2023 года.

У сувязі з гэтым прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця кардынал Кэвін Фарэл адзначыў: “Каб быць сапраўды сінадальным, Касцёл павінен прыслухоўвацца да голасу ўсіх, без выключэння”.

Са свайго боку, Генеральны сакратар Сінода Біскупаў кардынал Марыё Грэк заявіў, што досвед супрацоўніцтва з Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця з'яўляецца шчаслівым сведчаннем сінадальнасці і “адкрывае новыя гарызонты і прасторы для сумеснай працы, каб паказаць, што Касцёл сапраўды з'яўляецца домам для ўсіх!”.

29 лістапада 2022, 12:57