Пантыфік прызначыў новага старшыню Папскіх місійных ініцыятыў
Папа прызначыў ксяндза Эміліа Напа дапаможным сакратаром Дыкастэрыі па евангелізацыі і старшынёй Папскіх місійных ініцыятыў, надаўшы яму тытул арцыбіскупа.
Аляксандр Панчанка – Vаtican News
50-гадовы італьянскі святар нарадзіўся ў Неапалі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1997 годзе. Доктарскую дысертацыю па тэалогіі абараніў у 2004 годзе у Папскім грыгарыянскім універсітэце ў Рыме.
Займаўся душпастырскай і выкладчыцкай дзейнасцю, быў супрацоўнікам Апостальскай нунцыятуры ў Італіі і Секцыі па агульных пытаннях Дзяржаўнага Сакратарыяту. З верасня 2022 года працаваў у Сакратарыяце па эканамічных пытаннях.
Эміліа Напа змяніў на пасадзе арцыбіскупа Джамп’етра Даль Тоза, які займаў яе на працягу пяцігадовага тэрміну.
05 снежня 2022, 11:17