Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Батлейка з сюжэтам украінскай Азоўсталі Батлейка з сюжэтам украінскай Азоўсталі  

На выставе ў Ватыкане: батлейка з сюжэтам украінскай Азоўсталі

Адна з прац на штогадовай выставе 100 батлеек у Ватыкане, адкрытай 8 снежня 2022 года на плошчы Святога Пятра, прадстаўляе сцэну Божага Нараджэння ва ўкраінскім Марыупалі.

Ян Глінскі

Экспазіцыю адкрыў арцыбіскуп Рына Фізікела, префет Дыкастэрыі па евангелізацыі. Музычны фон падчас урачыстасці стваралі традыцыйныя ўкраінскія калядкі. На ёй прысутнічалі прадстаўнікі Пасольства Украіны пры Святым Пасадзе.

Усяго на выставе, змешчанай сярод каланады на ватыканскай плошчы, можна ўбачыць 120 батлеек з усяго свету. Яны паходзяць з розных еўрапейскіх краін, у прыватнасці, з Украіны, Венгрыі, Мальты, Славеніі, Славакіі, Харватыі, а таксама з іншых краін свету, такіх як Тайвань, Венесуэла, Гватэмала. Яселькі выкананы з самых розных матэрыялаў: газетнай паперы, тканіны, дрэва, керамікі і тэракоты.

Батлейку, якая нагадвае пра доўгую акупацыю ўкраінскага Марыупаля, стварыла манахіня Тэадосія Палатнюк з Данецкага экзархата УГКЦ, праца якой ужо выстаўлялася сярод батлеек у Ватыкане два гады таму. Гэта рэпрадукцыя бамбасховішча металургічнага камбіната Азоўсталь, у якім змешчаны яслі з Дзіцяткам Езусам.

Сярод экспанатаў ёсць і такія, у якіх звяртаецца ўвага на кліматычныя змены, міграцыю праз Міжземнае мора. Як і штогод, на выставе прадстаўлены батлейкі, зробленыя вучнямі некалькіх школ з рэгіёна Лацыё. На сёлетняй экспазіцыі няма ясляў з Расіі.

Выстава будзе вітаць наведвальнікаў на працягу пяці тыдняў, з 8 снежня 2022 па 8 студзеня 2023 года, з 10.00 да 19.30, штодня, акрамя 24 і 31 снежня, калі экспазіцыя закрыецца ў 17.00. Уваход свабодны.
 

10 снежня 2022, 11:10
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930