Пошук

Кіраўніцтва Папскай акадэміі сацыяльных навук на аўдыенцыі ў Францішка Кіраўніцтва Папскай акадэміі сацыяльных навук на аўдыенцыі ў Францішка  

Папская акадэмія сацыяльных навук абірае свайго старшыню

Пачаўся працэс вылучэння кандыдатаў на старшыню Папскай акадэміі сацыяльных навук. Цяперашні кіраўнік, італьянскі эканаміст Стэфана Дзамані мае намер сысці на пенсію 3 студзеня 2023 года, калі яму споўніцца 80 гадоў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У лісце ад 29 лістапада 2022 года канцлер Акадэміі, кардынал Пітэр Тарксан абвясціў, што новы старшыня будзе прызначаны Папам на Вялікдзень. Пры гэтым ён папрасіў чальцоў да канца года вылучыць трох кандыдатаў. Францішак абярэ новага кіраўніка з тых, хто набраў найбольшую колькасць галасоў.

Тэрмін паўнамоцтваў старшыні складае пяць гадоў, яго паўнамоцтвы могуць быць прадоўжаны на такі ж тэрмін. Дагэтуль, апрача італьянца Дзамані, кіравалі Акадэміяй: французскі сацыёлаг і гісторык Эдман Малінво (1994-2004), амерыканскі юрыст Мэры Эн Глендан (2004-2014), брытанскі сацыёлаг Маргарэт Арчэр (2014-2019).

Папская акадэмія сацыяльных навук была заснавана Янам Паўлам ІІ у 1994 годзе. Яе галоўная задача заключаецца ў падтрымцы навуковых даследаванняў у галіне сацыяльных навук, эканомікі, палітыкі і права і, такім чынам, у прапанове інструментаў, з дапамогай якіх Каталіцкі Касцёл мог бы паглыбіць сваё сацыяльнае вучэнне. Колькасць чальцоў, якія прызначаюцца Папам, не можа быць меншай за 20 і большай за 40.
 

07 снежня 2022, 12:47