Пошук

Паштовая марка, прысвечаная падарожжам Францішка ў 2021 годзе Паштовая марка, прысвечаная падарожжам Францішка ў 2021 годзе 

Паштовыя маркі Ватыкана адзначаць важныя падзеі 2023 года

Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны аддзел паведаміў пра планы выпуску паштовых марак у 2023 годзе.

Марыя Валодзіна – Vatican News

У наступным годзе ватыканскія паштовыя знакі выйдуць з нагоды дзясятай гадавіны пантыфікату Францішка, а таксама ўрачыстасцей Вялікадня і Божага Нараджэння. З’явяцца маркі, прысвечаныя такім тэмам, як Мір - вышэйшая каштоўнасць чалавецтва і Ідэальная пілігрымка вакол Зямлі на шляху да Юбілею 2025 года. Плануецца таксама выпусціць маркі, прысвечаныя падарожжам Францішка ў 2022 годзе, а таксама другому году дзесяцігоддзя экасістэмнага абнаўлення.

Акрамя таго, будуць выпушчаны святочныя маркі з нагоды 100-й гадавіны ваеннай аэранаўтыкі Італіі, 825-годдзя прысвячэння Багародзіцы сабора ў італьянскім Спалета, Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне, 200-годдзя Латэранскага cаюза, 150-годдзя з дня смерці італьянскага пісьменніка Алесандра Мандзоні, 150-годдзя з дня нараджэння французскага паэта Шарля Пэгі, 250-годдзя заснавання Папскага Латэранскага ўніверсітэта, 100-й гадавіны стварэння Пастаяннай камісіі па ахове гістарычных і мастацкіх помнікаў Святога Пасада, 850-годдзя з дня смерці армянскага святога Нерсеса Шнаралі.

Сумесна з Польшчай Дзяржава Ватыкан плануе выдаць паштовую марку, прымеркаваную да 550-годдзя з дня нараджэння Мікалая Каперніка. 500-годдзю смерці італьянскага мастака Перуджына будзе прысвечана серыя паштовак, а 700-й гадавіне кананізацыі святога Тамаша Аквінскага – аэраграма.

15 снежня 2022, 14:06