Пошук

Прэзідэнт Славакіі з візітам у Ватыкане

10 снежня 2022 года ў Ватыкане Папа прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Славакіі Зузану Чапутаву, якая затым сустрэлася з арцыбіскупам Полам Галахерам, Сакратаром па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчных перамоў у Дзяржсакратарыяце ў цэнтры ўвагі былі добрыя двухбаковыя адносіны, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Славацкай Рэспублікай, а таксама роля Касцёла ў грамадстве.

У працяг размовы былі падрабязна абмеркаваны праблемы, звязаныя з вайной ва Украіне і яе наступствамі на рэгіянальным і міжнародным узроўнях. Асаблівая ўвага была звернута на гуманітарную сітуацыю, прыём бежанцаў і сацыяльна-эканамічны крызіс.
 

10 снежня 2022, 13:02