Пошук

Кардынал Тарчызіа Бэртонэ і Бэнэдыкт XVI Кардынал Тарчызіа Бэртонэ і Бэнэдыкт XVI 

Кардынал Бэртонэ раскрыў новыя факты пантыфікату Бэнэдыкта XVI

Новыя падрабязнасці гістарычнай адстаўкі папы Бэнэдыкта XVI у лютым 2013 года раскрыў адзін з яго бліжэйшых паплечнікаў у інтэрв’ю італьянскаму выданню La Stampa.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Былы Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, кардынал Тарчызіа Бэртонэ, паведаміў 2 студзеня 2022 года, што Ёзэф Ратцынгер упершыню згадаў пра сваю адстаўку вясной 2012 года.

Іерарх прызнаўся, што ў той час ён палічыў гэта мімалётнай ідэяй, але калі летам Бэнэдыкт XVI зноў вярнуўся да гэтага пытання, ён зразумеў, што рашэнне Папы выспела падчас унутранай малітвы і разважанняў. У рэшце рэшт, яму ўдалося пераканаць Бэнэдыкта XVI адкласці аб’яўленне аб адстаўцы прынамсі да лютага 2013 года, каб трэцяя частка яго кнігі пра Езуса магла выйсці на Божае Нараджэнне 2012 года.

Кардынал Бэртонэ распавёў таксама іншыя падрабязнасці васьмігадовага пантыфікату Бэнэдыкта XVI. Ён зазначыў, што Папа быў узрушаны і засмучаны моцнай рэакцыяй у ісламскім свеце, якую выклікала яго прамова ў Рэгенсбургу ў верасні 2006 года. Былы Дзяржсакратар запэўніў, што ён ніколі не меў намеру крытыкаваць або абражаць іслам.

Гаворачы пра барацьбу са злоўжываннямі ў Касцёле, іерарх падкрэсліў, што Ёзаф Ратцынгер, ужо будучы прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння, “меў адвагу раскрыць сумныя факты, якія, на жаль, доўгі час хаваліся ў Касцёле”. “Мы можам ганарыцца тым, што ён меў такую мужнасць”, - дадаў ён. У гэтым кантэксце кардынал Бэртонэ расказаў, што Бэнэдыкт XVI таксама разглядаў магчымасць стварэння навуковай камісіі па педафіліі, але гэта не дало плёну.

03 студзеня 2023, 10:02