Новы прэфект Дыкастэрыі па справах біскупаў
Аляксандр Панчанка – Vatican News
У той жа самы дзень Святы Айцец прызначыў яго наступніка: ім стаў 67-гадовы аўгустыніянін, біскуп Роберт Франсіс Прэвост Марцінэс, пастыр дыяцэзіі Чыклая ў Перу, якому Папа надаў годнасць арцыбіскупа. Новапрызначаны прэфект прыступіць да выканання сваіх новых абавязкаў 12 красавіка 2023 года.
Роберт Франсіс Прэвост нарадзіўся ў 1955 годзе ў Чыкага, у ЗША. У 1977 годзе ўступіў у Ордэн святога Аўгустына. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1985 годзе. У 2001 годзе быў абраны генеральным настаяцелем гэтай манаскай супольнасці, а ў 2007 годзе пераабраны на чарговы шасцігадовы тэрмін.
У 2014 годзе Францішак прызначыў яго Апостальскім адміністратарам перуанскай дыяцэзіі Чыклая, а праз год – біскупам. У 2019 годзе іерарх стаў членам Кангрэгацыі па справах Духавенства, а ў 2020 годзе – Кангрэгацыі па справах Біскупаў.
Дыкастэрыя па справах біскупаў – гэта ведамства Рымскай Курыі, у кампетэнцыі якога ўваходзіць стварэнне і рэарганізацыя касцёльных тэрытарыяльных структур і прызначэнне біскупаў лацінскага абраду, за выключэннем місіянерскіх тэрыторый.