Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondeau. Allegro
Расклад Падкасты
Арцыбіскупа Сальваторэ Пенак’ё з Францішкам Арцыбіскупа Сальваторэ Пенак’ё з Францішкам 

Новы рэктар будучых ватыканскіх дыпламатаў

Святы Айцец прызначыў старшынёй Папскай Касцёльнай Акадэміі арцыбіскупа Сальваторэ Пенак’ё. Яго папярэднік, арцыбіскуп Джозэф Марына, некалькі дзён таму сышоў на пенсію.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

Папская Касцёльная Акадэмія ажыццяўляе падрыхтоўку святароў для працы ў дыпламатычным корпусе і Дзяржаўным сакратарыяце Апостальскай Сталіцы. Тэрмін навучання – два гады. Акрамя таго, з 2020-2021 навучальнага года студэнты праходзяць гадавую стажыроўку ў дыяцэзіях свету. Аўтарам новаўвядзення стаў Францішак.

70-гадовы італьянскі арцыбіскуп Пенак’ё раней узначальваў дыпламатычныя місіі Святога Пасада ў Руандзе, Тайландзе, Сінгапуры, Камбоджы, Брунеі, Лаосе, Малайзіі, М'янме, Індыі і Непале. З жніўня 2016 года быў апостальскім нунцыем у Польшчы.
 

25 студзеня 2023, 12:08
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031