Пошук

У Ватыкане прынялі Прэзідэнта Эквадора

21 студзеня 2023 года Папа прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Рэспублікі Эквадор Гільерма Ласа Мендосу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пасля сустрэчы з Францішкам адбылася размова палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным cакратарыяце была выказана ўдзячнасць за ўклад, які Касцёл робіць у галіне адукацыі, аховы здароўя, прасоўвання чалавечых і духоўных каштоўнасцей, дабрачыннай дзейнасці. Падкрэслівалася важнасць шчырага і пастаяннага дыялогу паміж Касцёлам і дзяржавай для адказу на асноўныя грамадскія выклікі.

Адбыўся плённы абмен думкамі па палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў рэгіёне, з акцэнтам на намаганні, накіраваныя на спрыянне развіццю і ўмацаванню міру. Бакі засяродзіліся на некаторых тэмах, якія ўяўляюць агульны інтарэс, такіх як абарона жыцця, догляд за дзецьмі, рэформа пенітэнцыярнай сістэмы, павага да карэнных народаў і іх культуры, а таксама ахова навакольнага асяроддзя.
 

21 студзеня 2023, 12:21