Ватыкан: каля 200 тысяч чалавек развітваліся з Бэнэдыктам XVI
Каля 200 тысяч чалавек аддалі апошнюю даніну памяці памерламу Бэнэдыкту XVI. У апошні дзень, калі можна было развітацца з Папам-эмерытам у базыліцы святога Пятра, прыйшло каля 70 тысяч асоб.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У першыя два дні базыліку святога Пятра наведалі 135 тысяч чалавек. Гэта нашмат больш, чым першапачаткова меркавалі італьянскія ўлады. Яе дзверы былі адчынены 2-4 студзеня 2023 года з 7.00 да 19.00. Першымі ў сабор прыбылі прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла і яго дачка Лора, а затым прэм'ер Італіі Джорджа Мелоні.
Бэнэдыкт XVI памёр 31 снежня 2022 года на 96 годзе жыцця. Ён кіраваў Каталіцкім Касцёлам восем гадоў. У 2013 годзе па стане здароўя пайшоў у адстаўку і стаў другім Пантыфікам, хто зрабіў гэта па ўласным жаданні, першым быў Грыгорый XII у 1415 годзе.
05 студзеня 2023, 12:22