10 гадоў таму прагучала навіна аб сыходзе Бэнэдыкта XVI
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Прайшло дакладна дзесяць гадоў з дня, калі навіна аб намеры завяршыць служэнне на Пасадзе Пятра прагрымела на ўвесь свет, як гром сярод яснага неба. Бэнэдыкт XVI агучыў рашэнне асабіста ў восьмы год свайго пантыфікату, паколькі больш не быў у стане, у першую чаргу фізічна, працягваць яго. Формы і рытм ажыццяўлення папскага служэння глыбока змяніліся за апошнія дзесяцігоддзі, сёння – гэта ўдзел у шматлікіх сустрэчах і падзеях, міжнародных паездках.
Бэнэдыкт XVI, стаўшы эмерытам, не прабываў у ізаляцыі: актыўна ліставаўся і не рэдка сустракаўся з гасцямі сваёй ватыканскай рэзідэнцыі ў кляштары Mater Ecclesia. Ён узаемадзейнічаў з сваім наступнікам Францішкам – яны сустракаліся і падтрымлівалі тэлефонны кантакт.
Папа-эмерыт памёр 31 студзеня 2022 года на 96-м годзе жыцця. Пахаванне, якое адбылося 5 студзеня 2023 года, узначаліў на плошчы святога Пятра цяперашні Пантыфік.