Святы Пасад арганізуе сустрэчы з зоркамі спорту
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Калі спорт робіць цябе больш высакародным” – гэтыя словы Францішка стануць тэмай і лейтматывам аднайменнай ініцыятывы ватыканскага аб’яднання Athletica Vaticana. Яна будзе рэалізоўвацца ў супрацоўніцтве з Дыкастэрыяй па культуры і Дыкастэрыяй па камунікацыі.
Першая сустрэча адбудзецца 15 сакавіка 2023 года ў сядзібе Ватыканскага радыё ў Рыме. У яе рамках кардынал Жазэ Таленціну Мендонса, прэфект Дыкастэрыі па культуры, паразмаўляе з Філіпа Торту – італьянскім спрынтарам, чэмпіёнам летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа ў эстафеце 4 × 100 метраў, першым у гісторыі італьянцам, які прабег 100 метраў хутчэй за 10 секунд.
Наступныя ўдзельнікі праекту будуць абвешчаны пазней, гаворыцца ў камюніке аб старце ініцыятывы. Падкрэсліваецца, што дыялог будзе адбывацца без загадзя вызначаных схем і ў свабодным стылі, уласцівым спорту. У якасці прыкладу згаваецца публічная размова кардынала Мендонсы з трэнерам італьянскага футбольнага клуба Roma Жазэ Маўрынью, якая прайшла ў сакавіку 2022 года па ініцыятыве ватыканскай газеты L’Osservatore Romano.