Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondo. Allegretto
Расклад Падкасты
На саміце па адказнаму выкарыстанню штучнага інтэлекту ў ваеннай сферы (Гаага) На саміце па адказнаму выкарыстанню штучнага інтэлекту ў ваеннай сферы (Гаага) 

Святы Пасад: не дазваляць штучнаму інтэлекту карыстацца зброяй

Сістэмы, заснаваныя на штучным інтэлекце, не могуць прымаць рашэнні ў ваеннай сферы, паколькі ім не хапае маральнага імпульсу, - падкрэсліла Франчэска Дзі Джавані, якая прадстаўляе Святы Пасад на саміце ў Гаазе.

Марыя Валодзіна - Vatican News

“Намаганні, накіраваныя на стварэнне штучнага інтэлекту ў ваенным сектары, павінны суправаджацца яшчэ большымі намаганнямі па пашырэнні адказнасці нашых сэрцаў і розумаў, каб наогул пазбегнуць канфліктаў”, - адзначыла намесніца сакратара Аддзела па сувязях з краінамі Дзяржсакратарыята Франчэска Дзі Джавані, выступаючы на канферэнцыі па адказнаму выкарыстанню штучнага інтэлекту на вайне. Мерапрыемства прайшло 15-16 лютага 2023 года ў Гаазе.

На думку Дзі Джавані, сама гаворка пра “адказны” штучны інтэлект з’яўляецца супярэчлівай. Існуе надзённая неабходнасць “падтрымліваць і падкрэсліваць розніцу паміж людзьмі і аб'ектамі”. Сістэмы, заснаваныя на штучным інтэлекце, “не могуць думаць, адчуваць, прымаць рашэнні ці браць на сябе адказнасць, паколькі ім не хапае маральнага імпульсу”. Яны могуць толькі выконваць інструкцыі і мадэляваць паводзіны, але “рэальнасць не можа быць зведзена да мадэлявання самой сябе”, - звярнула ўвагу старшыня ватыканскай дэлегацыі.

“Калі важныя паўнамоцтвы па прыняцці рашэнняў у дачыненні да прымянення зброі дэлегуюцца сістэме, паводзіны якой непрадказальныя, а мэта і сфера дзейнасці – неакрэсленыя або невядомыя”, напрыклад, аўтаномным сістэмам узбраення, якія валодаюць здольнасцю саманавучання, то “найважнейшая сувязь паміж дзеяннямі, наступствамі і адказнасцю непазбежна будзе пастаўлена пад пагрозу”, тым больш што, “кожнае ўзброенае ўмяшальніцтва павінна быць старанна ўзважана, а яго легітымнасць даказана”, - заўважыла Дзі Джавані.

Гэта не значыць, падкрэсліла яна, што Святы Пасад мае намер чыніць перашкоды даследаванням, распрацоўкам і выкарыстанню тэхналогій. Наадварот, яны павінны быць накіраваны на больш прыдатныя і карысныя справы: спрыяць агульнаму дабру чалавецтва, паважаць чалавечую годнасць і садзейнічаць інтэгральнаму развіццю чалавека.

Прадстаўніца Святога Пасаду выступіла з прапановай стварэння міжнароднага агенцтва па штучнаму інтэлекту з мэтай яго мірнага выкарыстоўвання дзеля паменшэння няроўнасці, а таксама прадухілення і абмежавання яго непрадбачаных наступстваў.

21 лютага 2023, 12:51
Prev
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
Next
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728