Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане прэзентавалі дапаможнік па ахове прыроды

Прэзентацыя ілюстраванага дапаможніка па ахове планеты прайшла ў Ватыкане 14 лютага 2023 года. Ён уключыў навуковыя веды аб змене клімату, біяразнастайнасці і ўстойлівым выкарыстанні рэсурсаў, а таксама ўрыўкі з энцыклікі Laudato si' аб навакольным асяроддзі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Выданне Наш агульны дом – дапаможнік па клопаце аб нашай планеце стала вынікам унікальнага супрацоўніцтва ватыканскай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і Стакгольмскага інстытута навакольнага асяроддзя.

Зборнік ахоплівае навуковыя веды ў галіне экалогіі і тлумачыць, якім чынам людзі і супольнасці могуць будаваць больш устойлівую і сацыяльна справядлівую будучыню. На яго старонках змяшчаецца кароткі, але навукова абгрунтаваны агляд такіх тэм, як кліматычны крызіс, біяразнастайнасць, карыстанне воднымі рэсурсамі, забруджванне паветра і ўстойлівая вытворчасць прадуктаў харчавання.

Акрамя дапаможніка, была прэзентавана адмысловая інтэрнэт-старонка на англійскай, іспанскай, італьянскай, партугальскай і французскай мовах.

У прэзентацыі прынялі ўдзел прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, кардынал Майкл Чэрны, пасол Швецыі пры Святым Пасадзе Андрэс Ята і выканаўчы дырэктар Стакгольмскага інстытута навакольнага асяроддзя Монс Нільсан.

14 лютага 2023, 16:47