Пошук

Сцяг Ватыкана Сцяг Ватыкана 

Ватыкан адзначае гадавіну Латэранскіх пагадненняў

11 лютага 2023 года адзначаецца гадавіна стварэння суверэннай Дзяржавы Ватыкан. У гэты дзень у 1929 годзе Італія і Святы Пасад падпісалі ў Латэранскім палацы ў Рыме пагадненне, якое, як піша L'Osservatore Romano, стала паваротным момантам у адносінах паміж італьянскай дзяржавай і Касцёлам.

Марыя Валодзіна – Vatican News

На думку аўтара, святкаванне гадавіны падпісання Латэранскіх пагадненняў з'яўляецца магчымасцю не толькі захаваць гістарычную памяць пра падзею, але таксама задумацца пра яе актуальнасць.

Падпісанне Латэранскіх пагадненняў азначала тое, што ўсе спрэчныя пытанні паміж Святым Пасадам і Італіяй былі канчаткова вырашаны. Дзяржаве Ватыкан былі дадзены гарантыі абсалютнай незалежнасці, неабходнай, як гаворыцца ў дамове, “для выканання яе высокай місіі ў свеце”.

Акрамя тэрытарыяльнага суверэнітэта, пагадненне надавала Святому Пасаду суверэнітэт у міжнароднай сферы. З часам прысутнасць і аўтарытэт Святога Пасада на міжнароднай арэне яшчэ больш узмацніліся, што дазваляе яму захоўваць незалежнасць, развіваць адносіны з іншымі дзяржавамі, аказваць падтрымку мясцовым Касцёлам, прымаць удзел у дзейнасці міжнародных арганізацый і прысутнічаць на міжнародных канферэнцыях з мэтай выканання місіі евангелізацыі, - гаворыцца на старонках ватыканскай газеты L'Osservatore Romano.
 

11 лютага 2023, 15:10