Пошук

Паштовая марка ў памяць пра Бэнэдыкта XVI Паштовая марка ў памяць пра Бэнэдыкта XVI 

Ватыканская пошта: марка ў памяць пра Бэнэдыкта XVI

У трыццаты дзень пасля смерці Бэнэдыкта XVI Ватыканская пошта выпусціла спецыяльную марку ў памяць пра яго.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Выпуск паштовага знака стаў выразам удзячнасці памерламу, - гаворыцца на сайце структуры. Тут гучыць спасылка на словы Бэнэдыкта XVI, якія прагучалі на агульнай аўдыенцыі 19 снежня 2012 года: “Але менавіта той, хто, як Марыя, цалкам адкрыты да Бога, прыходзіць прыняць Божую волю, нават калі яна таямнічая, нават калі яна часта не адпавядае яго волі і з'яўляецца мячом, што пранізвае душу, як прароча скажа Марыі стары Сімяон у той момант, калі Езуса ахвяруюць у святыні”.

На паштовым знаку змешчана фота Бэнэдыкта XVI у белай сутане, на другім плане – фігура Найсвяцейшай Панны Марыі. Кошт маркі складае 1,25 еўра. Яе ўжо можна купіць у аддзяленнях Ватыканскай пошты.

У каментарыі на сайце структуры цытуюцца словы Францішка з яго пахавальнай гаміліі: “Бэнэдыкце, верны сябра Жаніха, няхай жа радасць твая будзе дасканалай, калі ты канчаткова і навекі пачуеш Яго голас!”.
 

01 лютага 2023, 10:23