Пошук

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Ілюстрацыйнае фота Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Арцыбіскуп Галахер распачаў візіт у Албанію

Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі распачаў афіцыйны візіт у Албанію, дзе сустрэнецца з мясцовымі палітычнымі і рэлігійнымі лідарамі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер прыбыў у Тырану 17 сакавіка. 18 сакавіка ён сустрэнецца з Міністрам па пытаннях Еўропы і замежных спраў Олтай Джачкай, а таксама наведае горад Шкодэр, дзе ўзначаліць святую Імшу ў мясцовым катэдральным касцёле і адведае Музей мучанікаў.

19 сакавіка ватыканскі дыпламат прыбудзе ў горад Рэшэні, дзе правядзе эўхарыстычную літургію, паабедае разам з мясцовымі біскупамі, святарамі і законнікамі, а таксама правядзе прыватную сустрэчу з членамі епіскапату. Вечарам іерарх вернецца ў Тырану.

20 сакавіка арцыбіскуп Галахер адведае сядзібу Мусульманскай супольнасці Албаніі, дзе сустрэнецца з рэлігійнымі лідарамі краіны. Затым прадстаўніка Папы прыме Прэзідэнт Албаніі Ліндзіта Нікола. У Тыране іерарх наведае таксама мясцовы каталіцкі ўніверсітэт, каталіцкую і праваслаўную катэдры і мячэць. 21 сакавіка ён вернецца ў Рым.
 

18 сакавіка 2023, 09:29