Пошук

Мансеньёр Дыюф падчас развітання з дыпламатамі краіны ЕС Мансеньёр Дыюф падчас развітання з дыпламатамі краіны ЕС 

Прадстаўнік Святога Пасаду пакінуў Нікарагуа

17 сакавіка 2023 года мансеньёр Марсэль Дыюф, Часовы павераны па справах Святога Пасаду ў Нікарагуа, пакінуў краіну і пераехаў у Коста-Рыку. Закрыццё нунцыятуры адбылося па просьбе нікарагуанскіх уладаў.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Нагляд за будынкам дыпламатычнага прадстаўніцтва Апостальскай Сталіцы і яго маёмасцю, згодна з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных стасунках, быў даручаны Італьянскай Рэспубліцы.

Перад ад’ездам з Нікарагуа з мансеньёрам Дыюфам прыйшлі развітацца дыпламатычныя прадстаўнікі Еўрапейскага Саюза, Германіі, Францыі і Італіі ў Нікарагуа. Святар заставаўся апошнім супрацоўнікам нунцыятуры ў Манагуа, пасля рашэння Даніэля Артэгі аб прыпыненні дыпламатычных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Нікарагуа.

Мансеньёр Дыюф выконваў функцыю Часовага паверанага пасля таго як у 2022 годзе Апостальскі нунцый у Нікарагуа, арцыбіскуп Вальдэмар Зомертаг, пакінуў краіну, таксама па просьбе мясцовых уладаў.
 

18 сакавіка 2023, 14:19