Святы Пасад умацуе дыялог з Мусульманскім саветам старэйшын
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Бакі прадстаўлялі Махамед Абдэльсалам, генеральны сакратар Мусульманскай рады старэйшын, і кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот, прэфект ватыканскай Дыкастэрыі па міжрэлігійнаму дыялогу. Цырымонія прайшла 8 сакавіка 2023 года ў Ватыкане.
Пагадненне прадугледжвае стварэнне пастаяннага сумеснага Камітэта па ісламска-хрысціянскаму дыялогу, сустаршынстваваць у якім будуць прадстаўнікі абодвух бакоў. Ён будзе праводзіць штогадовыя сустрэчы для каардынацыі сумесных намаганняў і ініцыятыў, накіраваных на дыялог і мірнае суіснаванне паміж вызнаўцамі розных рэлігій і культур ва ўсім свеце.
Пасля падпісання дамовы кардынал Аюса Гішот даў высокую ацэнку дзейнасці Мусульманскага савета старэйшына, які ўзначальвае Вярхоўны імам Аль-Азхара Ахмад Аль-Таеб. Кардынал падкрэсліў гістарычныя сувязі, якія лучаць Вярхоўнага імама і Папу. Іх кантакты сталі крыніцай натхнення для мільёнаў вернікаў ва ўсім свеце, - зазначыў прэфект, дадаючы, што падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні дапаможа ўмацаваць супрацоўніцтва і пакласці пачатак іншым праектам па прасоўванні мірнага суіснавання і агульначалавечага братэрства.