Пошук

Вяртаецца чыгуначны рэйс з Ватыкана ў Кастэль-Гандольфа Вяртаецца чыгуначны рэйс з Ватыкана ў Кастэль-Гандольфа   (Vatican Media)

З Ватыкана ў Кастэль-Гандольфа можна зноў даехаць на цягніку

Падарожнікам прапануецца ўнікальная магчымасць правесці прыемны дзень у Ватыканскіх музеях і садах, а таксама ў папскай рэзідэнцыі ў Кастэль-Гандольфа, куды яны могуць паехаць на сучасным электрацягніку.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Кожную суботу з 18 сакавіка па 4 лістапада 2023 года з чыгуначнага вакзала Ватыкана можна будзе на цягніку даехаць да Кастэль-Гандольфа. Праект Ватыкан на цягніку рэалізуецца дзякуючы супрацоўніцтву Ватыканскіх музеяў і італьянскай чыгункі.

Пілігрымы і турысты змогуць наведаць Ватыканскія музеі і сады, а затым з камфортам пракаціцца на цягніку ў мястэчка Кастэль-Гандольфа на возеры Альбана, дзе наведаюць летнюю папскую вілу і парк.

У кошт квіткоў, акрамя паездкі на цягніку, уваходзіць наведванне Сікстынскай капэлы, музейных памяшканняў Апостальскага палаца, Ватыканскіх садоў, а таксама батанічных і архітэктурных прыгажосцяў папскай рэзідэнцыі ў Кастэль-Гандольфа.

Забраніраваць і купіць квіткі можна на сайце museivaticani.va

20 сакавіка 2023, 10:03