Святы Айцец зрабіў змены ў судовай сістэме Ватыкана
Аляксандр Панчанка – Vatican News
12 красавіка 2023 года быў абнародаваны Апостальскі ліст Святога Айца з “далейшымі карэкціроўкамі” заканадаўства для “спрашчэння механізмаў правасуддзя” і “паляпшэння функцыянавання сістэмы”.
Новаўвядзенні звязаны таксама з “павелічэннем пытанняў, якія патрабуюць аператыўнага і справядлівага акрэслення ў працэсуальнай сферы, іх складанасцю і, як следства, ростам нагрузкі на судовыя органы”. Новыя нормы ўвойдуць у сілу 13 красавіка 2023 года.
Motu proprio пашырае і больш дакладна акрэслівае следчыя і пракурорскія функцыі Упраўлення Прамотара справядлівасці; прадугледжвае магчымасць замены аднаго з членаў калегіі трох магістратаў – якая павінна заставацца адзінай – у выпадку, калі ён павінен пакінуць калегію; дае магчымасць Папу прызначыць дадатковага старшыню трыбунала Дзяржавы Ватыкан, калі цягам бягучага судовага году дзейсны старшыня сыдзе ў адстаўку; адмяняе неабходнасць наяўнасці хаця б аднаго штатнага суддзі ў судзейскай калегіі.