Пошук

Мансеньёр Энтані Он’емучэ Экпо Мансеньёр Энтані Он’емучэ Экпо 

Новы падсакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю

18 красавіка 2023 года Папа прызначыў мансеньёра Энтані Оньемучэ Экпо, дагэтуль супрацоўніка Секцыі па агульных справах Дзяржсакратарыяту, падсакратаром Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Святар нарадзіўся ў 1981 годзе ў Нігерыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 2011 годзе. У 2013 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па сістэматычнай тэалогіі ў Аўстралійскім каталіцкім універсітэце, а ў 2021 годзе доктарскую дысертацыю па Кананічным праве Касцёла ў Папскім грыгарыянскім універсітэце.

З 2016 года быў супрацоўнікам Секцыі па агульных справах Дзяржаўнага сакратарыяту. 17 сакавіка 2023 года атрымаў тытул Капелана Яго Святасці.
 

18 красавіка 2023, 12:50