Пантыфік уручыць Міжнародную прэмію імя Паўла VI
Інстытут Паўла VI, пасля перапынку ў некалькі гадоў, заявіў аб уручэнні 29 мая 2023 года Міжнароднай прэміі імя Паўла VI. Сёлетняга лаўрэата абвясцілі на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 19 красавіка 2023 года.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У Клеменцінскай зале Апостальскага палаца Францішак асабіста ўручыць Прэмію, прымеркаваную да 60-годдзя абрання Паўла VI, прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Сержа Матарэле.
Арганізатары заявілі аб тым, што пасля некалькіх гадоў перапынку яны аднавілі прысуджэнне прэміі, каб адзначыць выбітных асоб, якія вызначыліся ў розных сферах культуры, прасоўваючы каштоўнасці справядлівага чалавечага суіснавання, сведчылі аб жыццяздольнасці духоўнай спадчыны Паўла VI.
Сярод лаўрэатаў Прэміі мінулых гадоў: Ханс Урс фон Бальтазар – за тэалагічныя даследаванні (1984), Аліўе Месіян – за музыку (1988), Аскар Кульман – за экуменізм (1993), Поль Рыкар – за філасофію (2003) і серыя Sources Chrétiennes – за адукацыю (2009).
19 красавіка 2023, 12:53