Пошук

Папа Францішак і мансеньёр Дыега Джавані Равэлі Папа Францішак і мансеньёр Дыега Джавані Равэлі 

Папа надаў тытул арцыбіскупа кіраўніку Службы цэлебрацый

Святы Айцец прызначыў тытулярным біскупам Рэканаці мансеньёра Дыега Джавані Равэлі, магістра Папскіх літургічных цэлебрацый і кіраўніка Папскай Сікстынскай капэлы, надаўшы яму тытул арцыбіскупа.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

58-гадовы Дыега Джавані Равэлі ўзначальвае Службу папскіх літургічных цэлебрацый і Сікстынскую капэлу з 11 кастрычніка 2021 года. Ён паходзіць з паўночнаітальянскага горада Лацэтэ ў вобласці Ламбардыя. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрамаў у 1991 годзе. У 2000 годзе абараніў дыпломную працу па педагогіцы ў Папскім салезіянскім універсітэце, а ў 2010 годзе – дактарат па Святой літургіі ў Папскім літургічным інстытуце святога Анзэльма ў Рыме.

У 1998 годзе Равэлі пачаў служыць у Апостальскай элемазінарыі ў Ватыкане, дзе ў 2013 годзе стаў кіраўніком аддзела. Пасля супрацоўніцтва са Службай папскіх літургічных цэлебрацый у якасці памочніка цырымонімайстра, у 2006 годзе быў прызначаны папскім цырымонімайстрам.
 

21 красавіка 2023, 12:16