Папа прызначыў падсакратара Дыкастэрыі па евангелізацыі
25 сакавіка 2023 года Святы Айцец прызначыў падсакратара Дыкастэрыі па евангелізацыі, які будзе несці служэнне ў Секцыі па першай евангелізацыі і новых партыкулярных Касцёлах.
Марыя Валодзіна – Vatican News
Ім стаў ксёндз Самуэле Сангалі, які да гэтага часу служыў у Дыкастэрыі па справах біскупаў. Ксёндз Сангалі нарадзіўся ў італьянскім Лека 10 верасня 1967 года. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 8 чэрвеня 1996 года ў Міланскай архідыяцэзіі. Атрымаў ступень бакалаўра педагагічных навук у рымскім універсітэце Roma Tre, ступень доктара філасофіі ў Папскім грыгарыянскім універсітэце і ступень ліцэнцыяту ў духоўнай тэалогіі ў Папскім тэалагічным універсітэце і Папскім духоўным інстытуце Тэрэзіанум у Рыме. Ксёндз Сангалі з’яўляецца прафесарам Папскага грыгарыянскага універсітэта і Вольнага міжнароднага ўніверсітэта сацыяльных навук імя Гвіда Карлі ў Рыме.
25 красавіка 2023, 12:59