Прэм’ер Босніі і Герцагавіны ў Ватыкане
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Падчас сардэчных размоў у Дзяржсакратарыяце была выказана ўдзячнасць за станоўчыя двухбаковыя адносіны і за ўклад мясцовага Касцёла ў развіццё грамадства. У гэтым кантэксце, у прыватнасці, абмяркоўвалася сітуацыя каталіцкай супольнасці і некаторыя адкрытыя пытанні ў адносінах Касцёла і дзяржавы.
Затым, засяродзіўшы ўвагу на ўнутранай рэальнасці краіны, была пацверджана неабходнасць садзейнічання прававой і сацыяльнай роўнасці ўсіх грамадзян, якія належаць да кожнага ўтвараючага грамадства народа, а таксама важнасць інклюзіўнага дыялогу паміж усімі палітычнымі суб'ектамі на карысць агульнага дабра Босніі і Герцагавіна.
Закраналася і пытанне пашырэння Еўрасаюза, з задавальненнем было адзначана наданне Босніі і Герцагавіне статусу краіны-кандыдата.