Прэзідэнт Курдыстана ў Ватыкане
Святы Айцец прыняў 13 красавіка 2023 года ў Ватыкане прэзідэнта аўтаномнага Курдыстана ў Іраку Нечырвана Барзані.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Для мяне вялікі гонар сустрэцца сёння з Папам Францішкам. Я вельмі рады бачыць Яго Святасць здаровым. Пантыфік падкрэсліў важнасць падтрымання міру і братэрства паміж іракскімі супольнасцямі. Я пацвердзіў сваю гатоўнасць працягваць падтрымліваць мір і суіснаванне ў Курдыстане, Іраку і за іх межамі”, - напісаў кіраўнік рэгіёну ў сацыяльных сетках.
Францішак наведаў Паўднёвы Курдыстан 7 сакавіка 2021 года падчас свайго гістарычнага падарожжа ў Ірак. У рэгіёне пражывае каля 300 тысяч з мільёна іракскіх хрысціян. У 2014 годзе яны беглі з Ніневійскай раўніны ад нападаў джыхадзістаў групоўкі Ісламская дзяржава.
14 красавіка 2023, 11:05