Пошук

Ікона Найсвяцейшай Панны Марыі Маці пераследаваных хрысціян Ікона Найсвяцейшай Панны Марыі Маці пераследаваных хрысціян 

Святы Пасад: створаны Цэнтр даследавання марыйных феноменаў

Пры Папскай міжнароднай марыйнай акадэміі (PAMI) быў заснаваны Цэнтр даследавання з'яў і містычных феноменаў, звязаных з Найсвяцейшай Дзевай Марыяй.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Новая структура зоймецца аналізам і інтэрпрэтацыяй розных выпадкаў, звязаных з Багародзіцай: аб’яўленнямі, слёзатачэннем ікон, унутранымі галасамі, стыгматамі і іншымі містычнымі феноменамі, якія адбываюцца ці ўжо адбыліся, але пакуль чакаюць пацвярджэння сапраўднасці з боку касцёльнай улады.

Кіраўніком Цэнтра прызначана сястра Даніэла дэль Гаўдыё, дацэнт эклезіялогіі і марыялогіі ў папскіх універсітэтах. Новая структура складаецца з кіруючага і цэнтральнага навуковага камітэтаў, у бліжэйшы час будзе створана аператыўная сетка мясцовых навуковых структур. Супрацоўнікі будуць выязджаць у тым ліку на месцы ў адпаведнасці з патрэбамі ці запытамі.

Інаўгурацыя новай структуры Святога Пасада адбудзецца 15 красавіка 2023 года ў сценах Папскай міжнароднай марыйнай акадэміі, у яе асноўнай рэзідэнцыі.
 

14 красавіка 2023, 10:54