Святы Пасад: прыняць канкрэтныя меры супраць гандлю людзьмі
Марыя Валодзіна - Vatican News
Пастаянны прадстаўнік Святога Пасаду ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) выказаў заклапочанасць феноменам гандлю людзьмі і заклікаў да канкрэтных дзеянняў па прадухіленні і супрацьдзеянні гэтаму злачынству.
Неабходнасць адпаведнага заканадаўства
Праблема гандлю людзьмі павінна вырашацца міждысцыплінарнымі метадамі, неабходныя законы для прадухілення гандлю людзьмі і абароны ахвяр, а таксама прыцягнення вінаватых да адказнасці, - адзначыў ксёндз Урбанчык, дадаючы, што таксама неабходна належнае заканадаўства ў галіне эксплуатацыі людзей на анлайн-платформах. Іерарх падкрэсліў, што эканамічнае збядненне, эксплуатацыя і дрэннае выкарыстанне сацыяльных тэхналогій прывялі да сур'ёзных наступстваў як для моладзі, так і для пажылых людзей, таму "нельга абмяжоўвацца простым калектыўным усведамленнем праблемы, неабходныя канкрэтныя дзеянні па яе прадухіленню".
Патрабуецца цэласны падыход да праблемы
Самай лёгкай здабычый для эксплуататараў з'яўляюцца мігранты. "Нядобрасумленныя гандляры людзьмі, часта звязаныя з наркакартэлямі або гандлярамі зброяй, карыстаюцца слабасцю мігрантаў, якія занадта часта падвяргаюцца гвалту, эксплуатацыі, псіхалагічнаму насіллю, фізічнаму гвалту і невымоўным пакутам падчас свайго падарожжа", - зазначыў прадстаўнік Святога Пасаду, дадаючы, што гэта з'ява стала ўмовай эканамічнага прагрэсу ў многіх грамадствах і вытворчых сектарах: ад сельскай гаспадаркі да вытворчасці прадуктаў харчавання, ад электронікі да будаўніцтва, турызму і хатняй працы. Па гэтай прычыне, лічыць ён, праблема гандлю людзьмі патрабуе цэласнага, шматмернага, междысцыплінарнага адказу, які павінен каардынавацца на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях”.
Эфектыўная дзейнасць Каталіцкага Касцёла
Касцёл ва ўсіх кутках света, у цесным супрацоўніцтве з мясцовымі партнёрамі, дапамагае ахвярам гандлю і абараняе іх, - распавёў ксёндз Урбанчык, прыводзячы ў якасці прыкладу Групу святой Марты – глабальны альянс кіраўнікоў праваахоўных органаў, біскупаў і рэлігійных супольнасцей, якія разам з грамадзянскай супольнасцю вядуць сумесную барацьбу з гандлем людзьмі на міжнародным узроўні. Яшчэ адным прыкладам з'яўляецца Таліта, кум - сетка манахінь, святароў і моладзі, якія вядуць нястомную барацьбу з гандлем людзьмі на глабальным узроўні з дапамогай ініцыятыў, накіраваных на прадухіленне, абарону, сацыяльную рэінтэграцыю і рэабілітацыю ахвяр, - паведаміў прадстаўнік Святога Пасаду ў АБСЕ, пацвердзіўшы важнасць партнёрскіх адносін і неабходнасць супрацоўніцтва на розных узроўнях.