Пошук

Ватыканскія сады. Ілюстрацыйнае фота Ватыканскія сады. Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскія сады запрашаюць у маі ў марыйную пілігрымку

У месяцы маі, традыцыйна прысвечаным Маці Божай, Ватыканскія музеі прапануюць пілігрымам і турыстам выдатную магчымасць адкрыць для сябе шматлікія выявы Дзевы Марыі, размешчаныя ў Ватыканскіх садах.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Марыйная пілігрымка дазволіць наведвальнікам палюбавацца месцамі, у якіх на працягу стагоддзяў Папы ўшаноўвалі Багародзіцу. Далучыцца да пілігрымкі можна з 3 па 31 мая 2023 года па серадах і суботах. Маршрут экскурсіі будзе прахадзіць сярод батанічных і мастацкіх цудаў Папскіх садоў, якія займаюць прыкладна палову тэрыторыі Дзяржавы Ватыкан. Гэты аазіс, калісьці прызначаны для малітвы, сузірання і кароткіх момантаў адпачынку Пантыфікаў, сёння адкрыты для наведвання.

У паркавай зоне месцяцца шматлікія выявы Панны Марыі, якія паходзяць з усяго свету, пачынаючы з самай старажытнай Маці Божай Лурдскай і да больш пазнейшай выявы Дзевы Марыі з Лацінскай Амерыкі. Пілігрымы пройдуць таксама ля статуі Маці Божай Фацімскай і вельмі блізкай Францішку Маці Божай Гвадэлупскай.

У наведванні могуць прыняць удзел усе жадаючыя, у тым ліку сем'і з дзецьмі (рэкамендуемы ўзрост: 6+) і людзі з сэнсарнымі, рухальнымі і інтэлектуальнымі парушэннямі. Экскурсіі праводзяцца на італьянскай або англійскай мове. Браніраванне па адрасе: education.musei@scv.va

21 красавіка 2023, 12:39