Пошук

Абраз Найсвяцейшай Панны Марыі. Ілюстрацыйная выява Абраз Найсвяцейшай Панны Марыі. Ілюстрацыйная выява 

Каранаваная Маці Божая: новая выстава ў Ватыкане

Выстава абразоў, якія адлюстроўваюць каранаваную Маці Божую, распачнецца ў Ватыкане 31 мая 2023 года, у свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, і прадоўжыцца да 7 кастрычніка, калі будзе адзначацца ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Сярод экспанатаў выставы, якая размесціцца ў Музеі базілікі Святога Пятра, жывапісныя рэпрадукцыі абразоў розных часоў і паходжання, а таксама статуі, рэльефы, мазаікі і насценныя роспісы, якія атрымалі дазвол на ўрачыстую каранацыю ў адпаведнасці з цырыманіялам Святога Пасада, які дзейнічаў амаль чатыры стагоддзі.

Гэта першая з шэрагу выстаў каранаваных марыйных абразоў, якія плануецца правесці ў Ватыкане. На ёй будуць выстаўлены пятнаццаць карцін алеем на палатне, прывезеных з пятнаццаці дыяцэзій Італіі. На наступных увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены абразы з Італіі, Еўропы і свету.

Падчас выставы, якая прадэманструе глыбокую адданасці вернікаў Маці Божай, у ватыканскай базіліцы пройдуць культурныя ініцыятывы і малітоўныя сустрэчы.

27 мая 2023, 14:34