Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Май у Ватыкане: ружанцовыя набажэнствы і адарацыя

Ужо другі раз Ватыкан запрашае на маёвыя набажэнствы ў гонар Маці Божай, якія адбудуцца ў базіліцы і на плошчы святога Пятра з удзелам высокіх іерархаў Рымскай курыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кожную суботу мая ў 21.00 на плошчы святога Пятра будзе праходзіць ружанцовая малітва, спалучаная з працэсіяй з лампадамі. У 16.00, таксама па суботах, у ватыканскай базіліцы можна будзе прыняць удзел у Марыйных сцежках – малітоўнай працэсіі, якая паслядоўна вядзе да марыйных ікон, размешчаных у храме.

У сваю чаргу ў першы аўторак мая, як і ў папярэднія месяцы, на плошчы святога Пятра адбудзецца эўхарыстычная адарацыя, якая пачнецца а 20.00.

Удзел ва ўсіх набажэнствах не патрабуе папярэдняга рэзервавання бясплатных білетаў.
 

06 мая 2023, 12:39