Пошук

Летняя школа Ватыканскай абсерваторыі Летняя школа Ватыканскай абсерваторыі 

У Ватыканскай абсерваторыі пройдзе Летняя школа астрафізікі

Дваццаць чатыры студэнты з звыш дваццаці краін свету распачнуць 4 чэрвеня 2023 года заняткі ў Летняй школе астраноміі і астрафізікі, арганізаванай Ватыканскай абсерваторыяй.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Школа размесціцца ў Кастэль-Гандольфа. Маладыя навукоўцы вернуцца сюды пасля некалькіх гадоў перапынку, выкліканага пандэміяй каронавіруса. Яны будуць наведваць заняткі, працаваць над даследчымі праектамі і падарожнічаць. Акрамя таго, іх прыме на аўдыенцыі Францішак.

Тэма сёлетняй Летняй школы - Вывучэнне сусвету. Інструменты навукі аб вялікіх дадзеных у астранамічных даследаваннях.

З павелічэннем памераў і адчувальнасці тэлескопаў аб'ём астранамічных дадзеных, якія павінны зразумець навукоўцы, значна вырас", - адзначыў дэкан Летняй школы, астраном Ватыканскай і Падуанскай абсерваторый, ксёндз Алесандра Аміцола. Буйныя астранамічныя даследаванні ўжо даследавалі мільярды нябесных крыніц. Будучыя даследаванні збяруць значна больш дадзеных. Навучэнцы летняй школы паглыбяць свае веды ў галіне вялікіх дадзеных і машыннага навучання і атрымаюць практычны досвед аналізу дадзеных, які спатрэбіцца ім пры выкананні ўласных астранамічных праектаў.

Удзельнікі сёлетняй Летняй школы былі абраныя сярод прыкладна 200 кандыдатаў з выдатным патэнцыялам для актыўнай кар'еры ў астраноміі. Яны паходзяць з Аргенціны, Бангладэш, Бразіліі, Даніі, Індыі, Італіі, Іспаніі, Казахстана, Калумбіі, Канады, Кітая, Лівана, Мексікі, Нідэрландаў, ПАР, Славакіі, Славеніі, Уругвая, Харватыі і Чэхіі.

Першая Летняя школа астраноміі была арганізавана ў Ватыкане ў 1986 годзе. Тады ў ёй прынялі ўдзел больш за 400 студэнтаў з усяго свету, больш за 85% з якіх працягваюць і сёння працаваць у якасці прафесійных астраномаў. Некаторыя сталі аднымі з найбольш уплывовых экспертаў у сучаснай астраноміі.

Папская аўдыенцыя для групы маладых навукоўцаў - астрафізікаў у 2018 годзе
Папская аўдыенцыя для групы маладых навукоўцаў - астрафізікаў у 2018 годзе
31 мая 2023, 14:10