Ватыкан: марка з выявай Папы, які трымае сцяг Украіны
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Фотаздымак быў зроблены 6 красавіка 2022 года, калі сцяг быў прывезены ў Ватыкан з горада Буча, вызваленага ўкраінскай арміяй ад расіян. Падчас агульнай аўдыенцыі ў Зале Паўла VI Папа разгарнуў перададзены яму сімвал, сказаўшы, што ён прыбыў з "змучанага горада", які перажыў найвялікшыя зверствы. Ён дадаў, што кроў ахвяр "заклікае да нябёсаў, молячы спыніць вайну".
Побач з выявай Святога Айца з украінскім сцягам віднее надпіс: На баку ўкраінцаў, высакароднага і пакутніцкага народа.
Марка будзе выпушчана ў рамках штогадовай сумеснай ініцыятывы 55 еўрапейскіх паштовых аддзяленняў асацыяцыі PostEurope. У гэтым годзе тэма: Мір - найвялікшая каштоўнасць чалавецтва, была абраная для выражэння салідарнасці з Украінай.