Пошук

Віртуальны тур па ватыканскай астранамічнай абсерваторыі Віртуальны тур па ватыканскай астранамічнай абсерваторыі 

Ватыканская абсерваторыя запрашае ў віртуальны тур

Ватыканская абсерваторыя паведаміла аб новай віртуальнай экскурсіі, якая дазволіць наведвальнікам апынуцца на даху папскага палаца ў Кастэль-Гандольфа, а таксама пад купаламі папскай вілы, дзе месцяцца астранамічныя тэлескопы.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Наведвальнікі змогуць пагрузіцца ў гісторыю старажытнай абсерваторыі, пазнаёміцца з навукоўцамі, якія тут працавалі, а таксама з астранамічнымі інструментамі, якімі яны карысталіся.

Першая зала распавядае пра гісторыю абсерваторыі, пачынаючы з часоў Грыгорыя XIII, прыхільніка каляндарнай рэформы 1582 года, да моманту заснавання сучаснай абсерваторыі Львом XIII у 1891 годзе. Далей маршрут экскурсіі праходзіць праз экспазіцыю старажытных астранамічных інструментаў і прыводзіць у наступную залу, прысвечаную дзейнасці ватыканскай абсерваторыі ў Кастэль-Гандольфа. Апошняя зала распавядае пра працу ватыканскіх астраномаў у Арызоне, а таксама пра навукова-даследчую і адукацыйную дзейнасць езуітаў і святароў, якія працуюць у абсерваторыі.

Затым віртуальны тур перанясе наведвальнікаў на дах будынка, дзе захоўваюцца два старажытных тэлескопа: Carte du Ciel і Schmidt, а таксама на дах Папскага палаца ў Кастэль-Гандольфа, дзе пад двума вялікімі купаламі знаходзяцца астрограф і тэлескоп.

Віртуальнае падарожжа па ватыканскай абсерваторыі стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву з кампаніяй Dimensione3. Здымкі былі зроблены з выкарыстаннем абсталявання апошняга пакалення, якое дазваляе, з аднаго боку, атрымаць высокую фатаграфічную якасць, з другога боку, стварыць рэалістычную 3D-мадэль, якая ў будучыні можа стаць асновай для распрацоўкі новых праектаў. Віртуальны візіт у абсерваторыю дапоўнены персаналізаванымі функцыямі і інтэрактыўнымі спасылкамі, якія дазваляюць наведвальніку атрымаць гістарычную і навуковую інфармацыю.

Адправіцца ў віртуальны тур можна па наступных спасылках:

Купалы Барберыні ў садах папскай вілы

Купалы на даху папскага палаца ў Кастэль-Гандольфа

16 мая 2023, 13:16